Звычайны дзень
Хмары поўныя пхаюцца ў небе паволі,
І ў тумане халодным, вільготна-густым,
Торп саломы аселы дубее ў полі.
Жураўлі адляцелі. З нейкім сумам гракі
Ля дарогі крычаць перад звыклым адлётам,
Ды пажоўклы аер, каля цёмнай ракі,
Абдымаецца з лысым чаротам.
Лес хавае тугу ў замшэлых карчах,
Неспакойна гудзяць верхавінамі сосны...
Шэры дзень за акном, але радасць ў вачах,-
Дзень прыгожы па-свойму і нават дзівосны.
Свидетельство о публикации №115051909222
Торп(тарпА) -- вялікая сцірта снапоў або саломы, складзеная асаблівым чынам для
захоўвання пад адкрытым небам.
Крыніца: "Школьны тлумачальны слоўнік беларускай мовы".
Г.М.Малажай, Л.І.Яўдошына.-- Мінск: Аверсэв,
2013.-478с. ISBN 978-985-509-575-1.
Дзякуй Вам, Марына, за цікавасць да маіх вершаў. З павагай
Леонтий Обринский 02.12.2016 21:27 Заявить о нарушении