Да свята Узнясення
Сёння мы прыгадалі хвіліну
Той мінулай,цудоўнай пары,
Як Ісус Палестыну пакінуў,
Знік з вачэй Сваіх вучняў угары.
Ён вярнуўся туды,дзе спрадвечна
Славу меў і Айцову любоў,
Дзе ў нябёсах хадзіў Шляхам Млечным,
І сусвет трымаў сілаю слоў.
Але Ён не забыў Зямлю нашу,
Бо пакінуў на ёй Сваю кроў,
Што праліў на Ахвярніку,зняўшы
З нашых душаў увесь цяжар грахоў.
Ён пра подзвіг душы Сваёй помніць,
Што сцярпела ўсю ганьбу Крыжа-
Там пралітай крывёю Ім сцёрта
Паміж Богам і намі мяжа.
Дзесяць дзён праляцяць неўзабаве,
І ізноў мы ўспомнім пра тых,
Каго Бог не забыў у Сваёй славе,
Святым Духам вярнуўся да іх.
І з тых пор на Зямлі суцяшае
Ён прыхільнікаў верных Хрыста.
На Галгофу вядзе,бо да Раю
Толькі там ёсць сцяжынка адна...
Тут сумнення няма ані цені:
Паміраць для сябе -гэта жыць.
А як не-дык хутчэй на калені-
Сіл для гэтага ў Бога прасіць.
Свидетельство о публикации №115051909207
Елена Лугавцова 03.12.2017 21:26 Заявить о нарушении
Божых Вам дабраславенняў і міра у сэрца!
З павагай, Іван.
Иван Супрунович 04.12.2017 19:51 Заявить о нарушении
Щастя та злагоди!
Елена Лугавцова 04.12.2017 20:15 Заявить о нарушении