Казачныя чамучкi унука Кiрушы

- Ты скажы мне калі ласка,
Гэта хто - сяброўка Казка?
А што есць яна і п'е?
І, наогул, дзе жыве?

Змей Гарынавіч- дракон?
І лятаць умее ён?
Галавы ў яго аж тры?
А ці ёсць ў яго сябры7

А ў Бабулечкі Ягі
Касцяныя дзве нагі?
Ну, а муж яе- Дзед Ёг?
Ён зусім не мае ног?

Ўсе сямёра казлянят
У воўка ўлезлі акурат?
Шэраму баліць жывот?
Мо яму таблетку ў рот?

Ў дзяўчынкі Папялушкі
Іншай не было мянушкі?
Хрушай я б яе назваў
І вады б памыцца даў.

Як дзялуля мой, КарлсОн-
Тоўсценькі, прыгожы ён?
Ён матор на ноч здымае?
Значыць, ноччу не лятае?

Я бы з ім пасябраваў
І па дахах палятаў!
Ба, матор трэба купіць
І на спіну прычапіць!        /- Мне, Кірылка?
                -Не,бабуля,мне! Я цябе пакатаю , вось!/
Ба, той хлопчык Скулачок
На кані як ехаць мог?
Ён маленечкі ж зусім!
Як пабачыцца мне з ім?

А як ходзіць Калабок?               /-Коціцца.
Ён жа выпацкае бок!            О-хо-хо, як жа яго Ліса будзе есці?/
Па сцяжынцы пакаціўся
І каго сустрэў? Забыўся.

Ў дзверы Пух не можа ўлезці?
Ба, не буду заўтра есці!!!      /Не застаўляй, добра?/
Ой, заблытаўся зусім,
Хто ж гэта сябруе з ім?

Хлопчык... Кролік і... Сава...
- Мая трэсне галава!           /О! Мусіць,заснула маё кацяня./

-Не,бабулечка,не сплю.
Твае казкі я люблю.           / І цябе люблю моцна- моцна, мая бабулечка!/
Ну хоць трошкі пачакай,
І яшчэ што пачытай.             / Ці раскажы./
 
Ба,а ты мяне любіш? А пакажы, як моцна? Ну,спакойнай ночы......
 
...Сон з Дрымотаю - сям'я?
   Іх чаму не бачу я?
Ба? Бабуля? Ты ўжо спіш?
А якую казку сніш?
Я яшчэ хачу спытаць...
-Ўсё, мой любы, трэба спаць.
   

/***Папялушка(бел.)- Золушка/










 


Рецензии
Здравствуйте, Иринушка!
Стихотворенье посвящено внуку, должно быть понятно всякой бабушке.
У меня тоже внук, четвёртый годик.
Дай Бог нашим внукам быть здоровыми и НИКОГДА не знать войны.
С сердечным теплом,

Татьяна Балицкая   22.06.2015 12:38     Заявить о нарушении
Огромное спасибо за тёплые слова отзыва, дорогая Татьяна!!! Мне очень приятно, что мы с Вами едины во мнении, что внуки- это наша жизнь,это наше ВСЁ. Всей Вашей семье МИРА, здоровья и душевного тепла. С благодарностью и уважением Ирина.

Ирина Косенкова   22.06.2015 19:06   Заявить о нарушении