Пяшчота
Памiж намi лягла пяшчота.
Я ў яе запытала: - Хто ты?
Цi каханнем ты войдзеш у хату,
Цi гатуешь для сэрца страту?
Зноў ты войдзеш салодкiм болем,
Цi змагу я ўсе гэта здолiць?
Як пакiне мяне хлапеча,
Цi стрымаю ў душы галечу?
Цi пайду з iм да шлюбавання,
Ад пяшчоты i да кахання?
Цi стрымаю растання журботу?
А пакуль памiж намi пяшчота...
28.06.2000
© Copyright:
Шостко Виктория, 2015
Свидетельство о публикации №115051805259
Рецензии
Як кажуць, верш поўны замілавання. Сапраўды, тут ёсць добры лірызм, цалкам зразумелая трывога лірычнай гераіні, у рэшце рэшт прыцягальны музычны рытм. Вось толькі не зразумела, навошта "стрымліваць у душы галечу", ці па-руску - "сдерживать в душе нищету"? Неяк адчуваецца, што беларуская мова - не паўсядзённая для Вас. Але ж усе мы вучымся, і многія для гэтага маюць час. З павагай,
Юрий Игнатюк 11.06.2015 10:48
Заявить о нарушении
дарэмна вы ….я вось так разумею пад вобразам галечы крыецца апусташэнне душы....і лічу што Вікторыя абрала добры вобраз....апусташэнне душы у сувязі са стратай любага!...прабачце,што усунууся!
Владимир Гайдук 22.12.2015 12:08
Заявить о нарушении
Прачытаў Ваш каментарый, Уладзімір, і разумею, што Вы маеце рацыю. Сапраўды, вобраз атрымаўся, а я яшчэ раз упэўніўся, што першыя ўражанні - не заўсёды поўныя і дакладныя. А верш і тады, і зараз мне вельмі падабаецца.
Юрий Игнатюк 22.12.2015 12:11
Заявить о нарушении