Пажаданнi добрым людзям

                ***
Дарагія сябры,вашу хату
Абмінаюць хай гора з бядой,
І яшчэ, Вам здароўя багата,
А хваробы ляцяць стараной.
Хай не будзе ў душы непагоды.
Многа шчасця Вам,верных сяброў!
Няхай побач ля вас назаўсёды
Будуць ВЕРА, НАДЗЕЯ, ЛЮБОЎ!!!

                ***
Жанчынам,якія нарадзіліся восенню

Якая ружа чырванее!
Яна не вяне,не старэе,
На зайздрасць восені самой
Заўсёды будзе маладой!
Няхай світанак сустракае,
Спакойна ноччу засынае,
Здароўя болей дорыць неба,
І грошай будзе,колькі трэба!
Дай Божа дзецям добрай долі,
Не ведаць жах вайны ніколі!
Удачы ўсёй яе сям'і,
Каб мірна,шчасліва жылі!!!
 
      ***
Я жадаю ўсім шчасця роўнай дарогі,
Каб Вас Бог бараніў ад бяды і трывогі,
Каб здароўя было,як пясчынак у свеце,
Толькі радасць няслі Вашы любыя дзеці,
Каб каханне цяплом сэрца Вам сагравала,
Столькі грошай было,што заўсёды хапала,
Каб Вам людзі любоў задарма аддавалі
І Вы святы не раз яшчэ ўсе святкавалі!

для мужчын***
Вам жадаю: здароўя-МОРА!
Каб ніколі не ведалі  гора,
І каб Вас шанавалі дзеці-
Таткаў самых найлепшых ў свеце,
Каб каханачка Вас чакала
І кілішачак налівала,
Каб начальнікі Вас заўважалі
І зарплату ЯК ТРЭБА давалі!
Каб не трэба было ваяваці!
ЖЫЦЬ У МІРЫ ЎСІМ, СЯБРАВАЦІ!!!


Рецензии
Якія добрыя пажаданні,Ірына!

Няхай так і будзе!
З цяплом душы!

Лариса Гапеева   12.04.2016 19:04     Заявить о нарушении
Лариса, доброе утро!!!))) Спасибо за тёплый отклик. Обязательно загляну. С теплом души.

Ирина Косенкова   18.04.2016 07:41   Заявить о нарушении