Сэрца настаунiка

Сэрца настаўніка моцна так б'ецца-
Хочацца столькі зрабіць і паспець!
Сціснецца болем - настаўнік усміхнецца.
Часу няма сумаваць і хварэць.

Дома аставіць сумненні,турботы,
Плечы расправіць,рашуча ўздыхне,
Быццам на крылах,ляціць на работу
І просіць у Бога: "Цярпення дай мне!

Прашу, каб табліцу запомніў Сярожа,
Алеся дыктоўку напіша няхай,
А Каці ўвагі хоць трошкі дай, Божа,
І болей ЗДАРОЎЯ ім ,Божачка,дай!"

Сэрца-КРЫНІЦА пяшчотай напоўніцца,
Усё на далонях.Ты хочаш?!Бяры!!!
Толькі дабром яно людзям запомніцца,
Шчырай адданасцю ўсёй дзетвары.

Серца-АГЕНЬЧЫК. З дзяцінствам ён злучаны.
Зоркай нязгаснаю ярка гарыць.
Быццам другою Галактыкай ўключаны,
Будзе сябе без астачы дарыць.


Рецензии
Іра,у Вас вельмі добрыя вершы!
А гэты па тэматыцы вельмі блізкі,бо школа для настаўніка - часцінка яго жыцця!
Я люблю сваю прафесію,таму верш вельмі спадабаўся!Дзякуй!
З ЦЯПЛОМ!

Лариса Гапеева   17.10.2015 20:30     Заявить о нарушении
Ларысачка, добры вечар!!! Ваш водгук мне вельмі прыемны, бо школе я аддала 27 гадоў. Па сямейных абставінах аставіла школу. Зараз працую ў РОВД. Абавязкова прыйду на Вашу старонку. З цяплом.

Ирина Косенкова   19.10.2015 20:03   Заявить о нарушении
Як прыемна,што мы калегі!

Лариса Гапеева   19.10.2015 20:08   Заявить о нарушении
І мне вельмі прыемна!!!)))

Ирина Косенкова   19.10.2015 20:14   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.