Дарую

ці пра лёс Алены (прысвячэнне)

Не закрылася я,не змагла,
Ад пачуццяў, што нас захіснулі.
Я такою шчаслівай была!
Ну а Вы...Вы мяне падманулі.

Быў яскравым увесь белы свет,
А цяпер толькі шэрыя цені.
Вы парушылі наш запавет
Неяк хутка, амаль у імгненне.

Ах, не трэба нічога казаць!
Апраўданні гучаць няўмела.
Вы не можаце шчыра кахаць.
І ў душы маёй нешта згарэла.

Вам здаецца, навошта пішу?
Ні аб чым, што было, не шкадую.
Не сумуйце, мой мілы, прашу.
Не кахаю Вас болей. Дарую.


Рецензии
Не сумуйце, мой мілы, прашу.
Не кахаю Вас болей. Дарую.

Спадабаўся верш, дзякуй

Рина Забелина   15.05.2015 17:24     Заявить о нарушении
Прывітанне, дарагая Кацярыначка!!! Вельмі мне прыемна, што Вы зазірнулі на маю старонку. За чулыя словы вялікі дзякуй!!!

Ирина Косенкова   15.05.2015 18:34   Заявить о нарушении