Бывае, чорная туга...

Бывае,чорная туга
Абдыме цяжкаю рукою.
Ўжо,думаю,прыйшла чарга
Падрыхтавацца да спакою.

І сонца свеціць мне не так,
І спеў птушыны не трывожыць,
І сэрца б'ецца абы як,
Здаецца,вытрымаць не зможа,

І ногі,быццам не ідуць,
Прыпынак робяць ля работы.
Не крыкнуць нават,не ўздыхнуць-
Так наваліліся турботы!

Ды толькі матухна адна
Мяне пяшчотай супакоіць,
Бо добра ведае яна-
Малітва раны ўсе загоіць.

А кожны з нас нясе свой крыж,
Дзе побач з радасцю- трывога,
Якія дадзены нам звыш.
У кожнага- СВАЯ дарога.


Рецензии
агульнага ў смуге немнога.
як прыпячэ - тады ёсць месца ёй.
турботы разам гэта не турбота.
прашпект сцяжынкай не ў смуге тугой.

Смугой жа чорнай дым адзін бывае.
Ён можа быць і пасярод смугі.
Але часцей калі гарыць сырая
сасна з смалой, ці ў шынах тармазы.

Владимир Войтюлевич   12.11.2015 09:07     Заявить о нарушении
Шчыра дзякую,Уладзімір, што зазірнулі.З павагай.

Ирина Косенкова   13.11.2015 18:45   Заявить о нарушении
Я хацеў прама напісаць, што ў Вас напісана аб смуге як аб туге, але пасаромеўся.
Сам так не аднойчы блытаў год пяць-сем таму. Але потым у перакладчыке ГУГЛ убачыў, і ціхенька спусціў на тармазах усю інфармацыю аб сваёй смуге.
Можа гэта на самой справе ў перакладчыке ГУГЛ памылка? У жывой вясковай размове цяпер часцей "туманЫ" пачуеш, чым "смуга".

Владимир Войтюлевич   13.11.2015 21:31   Заявить о нарушении
Я зразумела Вас,Уладзімір. Калі Вы Ўпэўнены, што Вы правы на ўсе сто, падкажыце, буду толькі удзячна,бо мне так падказалі прафісіяналы.Зараз сумняваюся. З павагай.

Ирина Косенкова   13.11.2015 21:52   Заявить о нарушении
))) Дык я ж пярвей за Вас засумняваўся, Ірына.
Хіба ж я займаюся удасканальваннем перакладчыка ГУГЛ? Для мяне пасля такой паўзы і ўзгадвання Вашых прафесіяналаў і ён не надта вялікі аўтарытэт.
50 на 50 так бы мовіць.
А раптам я не правы праз недакладнасць маёй спасылкі?
Што я тады падкажу?
Я ў перакладчыка ГУГЛ спытаць не ў стане, а Вы перазапытаць у прафесіяналаў можаце.

Владимир Войтюлевич   13.11.2015 22:08   Заявить о нарушении
Добрай раніцы, Уладзімір:)))Думаю, што Вы ПРАВЫ, тым больш,што раілася яшчэ з некалькімі настаўнікамі беларускай мовы.Шчыра ДЗЯКУЮ і выпраўляю.За далікатнасць-АСОБНАЕ ДЗЯКУЙ.З павагай і цяплом.

Ирина Косенкова   15.11.2015 09:00   Заявить о нарушении