Я губляю галаву

Я губляю галаву ад вясновых кветак.
Водар бэзу на двары і чаромхі пах
Робяць так, каб уваскрос ува мне падлетак –
Той хлапчук, што краў калісь ружы па начах.

Мне здаваўся шэрым свет без вачэй Алёны,
Без усмешак ейных дзень быў ужо не днём.
Закаханы быў тады, а ці то ўлюблёны,
Я гадзінамі блукаў пад яе акном.

Я хацеў быць побач з ёй, думаў ажаніцца,
Слаў гарачыя лісты, вершыкі складаў ...
Дваццаць год прайшло, а мне ўсё Алёна сніцца.
Можа быць дзеля яе стаў я тым, кім стаў.

14.05.2015


Рецензии
З добрым вершам, уваскросшы падлетак! )))
І раніцы добрай!

Карина Нес   14.05.2015 10:25     Заявить о нарушении
Прыемна! Дзякуй!

Махнач Сергей Юрьевсын   15.05.2015 18:13   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.