За кардонам

Ну, вось ізноў я за кардонам
Зьбіраю словы ў радкі,
Што напяялі жаўрукі
У небе сінім, над зялёным
Палеткам, дзе ляглі вякі,
Бо нам Бог выдаў лёс такі.

Чаму гісторыю і мову -
Здабытак рук і думкі нашы,
Разьліўшы ў чужыя чашы,
Ён азірнуцца даў нам знову?
Каб абудзіць нас ці настрашыць?
Ці мо' вярнуць каб годнаць нашу?

Бо ўсё, што ў залі прагучала,
Чароўна з вуснаў Насці, Олі, Леры
Было пачаткам новай веры,
Што з родным словам ажывала,
Дарыла што цяпло бязь меры
І дзень ажыў, спачатку шэры!

На сэрцы яваю стаў сон,
Што Бог даруе плён і сілы,
Што рэнесанс не будзе хілы
Што кліч яго, як  божы звон,
Падніме волатаў з магілы
І з краю ападзе праклён!

Паклон Марыя Браніслаўна!
І Вам і маёй роднай Валі!
Што Вы тут нас усіх сабралі
Прэзэнтавалі вершы слаўна
І ў іх мы родны край прызналі!
І думак плён ушанавалі!


Рецензии