***

Дзе тое мейсца? Ці мне скажа хто?
Быць можа, у кішэні ў кагосці ў паліто.
Дзе-небудзь там, дзе не знайдзе ніхто.
Дзе прыпыніцца? Ці мне скажа хто...

Пабачыў і краіны, і людзей,
бачыў я і мейсцы, дзе крыху цяплей,
спазнаў каханне, шум і смех гасцей,
я быў дзіцём, тады было прасцей.

А зараз боўдзяюся ў чатырох кутах,
з дзюравым сэрцам, з пустатой ў вачах,
шукаю мейсца, дзе гуляў у снах,
іду па колу па сваіх слядах.


Рецензии