Гэта наша зямля
На сінім небе белыя аблокі…
Зямля мая, ніколі не дрыжы,
Захопнікаў пачуўшы побач крокі!
Суцэльнай будзь, дай ворагам адпор –
Унутраным і вонкавым. Я веру:
Калі Радзіма аб'яўляе збор,
Мужчыны не хаваюцца за дзверы.
Было спрадвеку менавіта так:
Сыны твае свабоду баранілі,
І кожны кут, кавалачак, пятак
Яны сваёй крывёю акрапілі.
Мы мірны люд, але пакрыўдзіць нас
Не раю: мы змагаемся бясстрашна.
Дадзім любому ворагу адказ,
Бо наша праўда – гэта сіла наша.
Зямля мая, не трэба іншай мне:
Тут нарадзіўся, тут хачу памерці.
Я веру: шчасце нас не абміне,
І вы, мае сябры, у гэта верце.
11.05.2015
Свидетельство о публикации №115051103593
Виктория Ковель 11.05.2015 15:34 Заявить о нарушении