Пажаданн1 сучасн1ку

Як жыць далей? Спытайся ў неба,
Знайдзі адзіную сцяжыну!
І будзе ў хаце бохан хлеба,
Гасподзь цябе ў бядзе не кіне.

Жыві сумленна. Ды глядзі!
Не пажадай сабе чужога.
І чалавека - не забі!
Бо ў пекла прывядзе дарога.

Не зневажай ніколі слабых,
Усе пад Богам мы жывём,
А лепей - падары ім радасць,
І падтрымай сваім плячом.

І не сябруй ніколі з чаркай!
Хай кажуць: ісціна ў віне...
Дзе чарка - там заўсёды сварка,
І гора хату не міне.

І не збірай сабе багацця:
Кароткі век наш на Зямлі.
Багацце- не прыносіць шчасця,
Бо сее злосць сярод радні.

Хай дабрыня квітнее ў сэрцы,
Бо зайздрасць джаліць, як пчала.
Ніколі плёткам вы не верце,
Няхай жыве любоў адна.

Шануйце бацьку і матулю,
Любіце шчыра свой народ!
Не слухайце вясной зязюлю,
І будзе вечна жыць ваш род.

1996г.


Рецензии
Сардэчныя i шчырыя пажаданнi!
"Не зневажай ніколі слабых,
Усе пад Богам мы жывём,
А лепей - падары ім радасць,
І падтрымай сваім плячом." - кранае самыя адчувальныя струны душы ...
Верш вельмі спадабаўся! Дзякую, Аннушка! Дабраславенняў!!!
З павагай,

Анастасия Арвада   30.07.2016 11:06     Заявить о нарушении
Шчыры дзякуй за цёплы водгук! За шанаванне і ўвагу, Анастасія! Усяго сонечнага!

Анна Атрощенко   30.07.2016 16:09   Заявить о нарушении
На это произведение написано 7 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.