Парады сябрам

Вы не звяртайце больш увагі
На ганарлівых і на тых,
Хто ўскінуў, нібыта на вагі,
практычнасць душ сваіх сляпых.

Не падымайце нават чарку
За тых, хто зганьбіў родны кут!
А падзяліце сваю скварку,-
хто падтрымаў у час пакут.

Вы забывайце злыя словы!
Нямала іх кідалі ўслед...
Тварыць заўсёды вы гатовы,
каб заставаўся добры след.

І выбачайце вы пляткарку,
На свеце мудры ёсць зарок:
Не пачынайце злую сварку,
калі Гасподзь душу збярог.

...Няхай ачысціцца сумленне,
І адляціць з душы асцё!
Сагрэюць светлыя імкненні,
яны нас клічуць у жыццё.


Рецензии
Сагрэюць... согреют... зігріють...

Ольга Сафронова Таганрог   22.07.2015 23:22     Заявить о нарушении
Спасибо, Оленька! :-)))

Анна Атрощенко   23.07.2015 00:59   Заявить о нарушении
На это произведение написано 6 рецензий, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.