Мара

Ёсць у ветра крылы,
А на крылах воля,
А ля волі - мары
Ды яскравы дзень.

Мне б узняцца з ветрам,
Што гуляў у полі,
Апыляў калоссе,
На зямлю глядзеў.

Ды не хоча вецер
Запрашаць у госці,
Аддаваць мне крылы,
Каб я змог ляцець...

Бо ў мяне ля сэрца
Ёсць зямное штосьці,
Што патрэбна людзям
І вясной цвіце.

Што ж ты, дружа, вецер
Прапяеш мне зноўку
Аб маёй Радзіме,
Дзе квітнее май?

Праспяваў мне вецер:
- Ты шануй старонку,
Бы сваю дзяўчыну
На руках трымай.


Рецензии