70 год Перамогi

Семдзесят год: семдзесят вёснаў і зімаў
Час адлічыў апасля пераможнай вясны.
Семдзесят раз наша памяць у неба прасіла,
Каб яно пасылала нам светлыя, мірныя сны.

Колькі дарог абыйшлі ветэранскія боты?
Колькі трывог і пакут перажыў кожны кут?
Семдесят раз сустракалі вясну самалёты,
Семдзесят раз наша неба расквечваў салют.

Гэту вясну прыняслі нам з Берліна салдаты:
Тыя, хто мёрз у акопах, хто крочыў у бой,
Хто абярог наша неба і нашыя хаты,
Хто засланяў нашы жыцці ад куляў сабой.

Гэта ўсім ім абавязаны мы пакланіцца:
Тым хто загінуў, і тым хто вярнуўся з вайны,
Каб у салюце вячэрнім квітнела сталіца,
Каб не дрыжэлі ад грому і ўзрываў званы.

Помніце, людзі, пра свята сваёй перамогі!
Помніце тых, хто зямлю ад бяды абярог,
Каб зацвіталі рамонкі ля нашай дарогі,
Каб не спазналі мы долі ваенных дарог.


Рецензии