***
Ключы падабраць немагчыма.
Народ гаманлівы раптоўна замоўк -
Людзей не ратуе Айчына.
Яна прадалася манкуртам, і тым,
Хто родную мову не песціў,
Хто песен народных зняважыў матыў,
Каб згінулі нашыя песні.
А я вырываюся з мёртвай пятлі -
Імчу па дарозе да волі,
Якую сягоння я ў вершах адліў,
Каб болей народ не скуголіў.
Каб годнасць пачуў і стары, і малы
За лёс, за зямлю Беларусі:
За нашыя замкі,
За цэрквы,
Званы,
Што думкі загойвалі ў скрусе.
Калі акрыяе ад болю душа,
І твар пасвятлее краіны -
Адновім мы Крэва і замак Ружан,
Каб дымам не пахлі руіны.
Свидетельство о публикации №115050806215