Дзень паэта

Я выпіў гэты дзень нагбом,
Спасціг яго душою,
Каб верай поўніўся мой дом,
Каб верш гучаў імшою.

Бо ёсць яшчэ на свеце той,
Хто верыць нам, паэтам.
І думкай чыстаю, святой,
У лузе будзіць лета.

Для Вас, рупліўцы, змагары,
Пішу, звіваю думкі,
Каб іхні рытм жыццё дарыў
І цалаваў Вам рукі.


Рецензии