Никанор Морозов. Два Ивана. Поединок
Машыны на гэты раз ішлі дамой не калонамі, а ў адзіночку і даволі рэдка.
– Давай знішчым хоць адну, – прапанаваў Іван-цыганок.
– А дазнаецца камандаванне, што тады? – запярэчыў сябра.
– А мы не прызнаемся…
Дамовіліся, што Іван-цыганок застанецца тут, а сябра пройдзе крыху раней з такім разлікам, каб можна было зазірнуць, ці ёсць у кузаве салдаты, бо не нападаць жа дваім на цэлую араву ды яшчэ сярод белага дня, і дасць знак Цыганку, а той паласне з аўтамата па кабіне.
І вось па шашы спакойна коціць аўтамашына з закрытым брызентам кузавам.
Іван заўважыў, што ў кузаве нікога няма, махнуў рукой Цыганку, як і дамаўляліся, а той разануў па ветравому шклу. Машына хіснулася туды-сюды і з’ехала ў кювет. Забыты шафёр павіс на руль, а сядзеўшы побач афіцэр у імгненне вока выскачыў з кабіны. Але ён не паспеў зрабіць ніводнага выстралу, як быў звалены напавал трапнай куляй Івана.
У кузаве аказаліся зброя і боепрыпасы. Хлопцы набралі вінтовак і патронаў столькі, колькі здолелі панесці, потым выпусцілі па аўтаматнай чарзе па рухавіку аўтамашыны, па бензабаку, а самі – дай бог ногі…
Яны ўжо адбегліся далёка і ўсё было відаць, як на шашы дыміць знішчаны аўтамабіль ды чулася, як патрэскваюць у агні патроны.
– Адна машына не дайшла да фронту, і то добра, – задыхаўшыся, гаварыў Іван-цыганок.
– А афіцэр ды салдат? – развіў думку сябра. – А зброя?
З успамінаў Ніканора Ягоравіча Марозава (1904-1988), партызана 600-га партызанскага палка, кавалера ордэнаў Славы ІІ і ІІІ ступені, ордэна Чырвонай зоркі
Свидетельство о публикации №115050810916