Краины мае абелиски
https://youtu.be/NM_fjBGW01g
Краіны мае абеліскі
Блішчаць... Пра якую цану,
Галосіць над імі вятрыска,
Разказвае нам пра вайну.
Бясконца ідуць цугам людзі
Да гэтых каменных святынь,
І будуць ісці, пакуль будзе
Зіхцець гэтых зор калярынь.
Трапечацца вечны агеньчык,
Як сэрцы палёглых салдат,
Унучка чытае свой вершык,
Пра час, што не вернеш назад.
Пра дзеда, які не вярнуўся
Дадому з пякельнай вайны
У вёсачку, што ў Беларусі...
І хіба ж такія адны?
Іх многа! Не сотні!..Мільёны! -
Схаваны пад глыбамі пліт.
Жаўцяць пазалотай імёны,
Ахоўвае памяць граніт.
Стаяць абеліскі маўкліва
Здалёк. А падыдзеш бліжэй
Глядзяць, як жывыя, вачыма,
Схаваных пад імі людзей.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №115050701719
Владимир Гайдук 18.05.2016 09:15 Заявить о нарушении
Владимир Гайдук 18.05.2016 09:22 Заявить о нарушении
Схаваных пад імі людзей....су-у-у-упер
Владимир Гайдук 18.05.2016 09:25 Заявить о нарушении