***
сядзіш на беразе,
драеш чакры ад радыяцыі
віном і паветрам
і суччын сын верлена і рэмбо
вымаўляе я цябе кахаю
на цудоўнай палескай гаворцы.
і сумна так, бо трэ
было б наябаць і вучыць
лаянцы па-бярэзінску.
далей дакладна не было
аднаго - я не спявала марсэльезу
бо ў школе вучыла нямецкую.
сталасць - калі жарт
лепей чым сэкс.
брашу, канешне,
сталасць гэта калі
ўвогуле нічога
лепей
няма
апроч
мора.
Свидетельство о публикации №115050607759