Чаго тлум ць сваю гало ку...

Чаго тлуміць сваю галоўку,
Здавацца знаўца, ды ня быць,
Зямельцы роднай несьці слова,
За ім ёй дбаць, аб ёй тужыць.

Чужына роўняю не стане
Між балацянак, азярын,
Роўней між рэкамі, лясамі,
Між годаў мінуўшых маіх.

Ужо боскай любасьці не ўкленчыць,
Не завярнуць яе часін
Ад юначых мрой, хлапечых,
Ад слоў нявыказаных услых.

Чаго ж тлуміць сваю галоўку,
Ці ж стэп айчыннае ацьміў?
Альбо гудзе ён  ветрам зноўку,
Аб годах мінуўшых маіх.
-04.04.15.


Рецензии