Вальс улюбёных

Ты сягоння  - мая паланянка.
Я - таксама ў палоне тваім.
З намі хваляй гуляе Зальвянка,
Над Зальвянкаю мы пастаім.
Пагаворым пра нашы спатканні,
Пра начныя сузор’і  любві,
Што запальваюць сэрцы каханнем,
А ў вадзе - залатыя агні.

Прыпеў.
Зорны вецер даносіць да нас
Белы вальс, белы вальс, белы вальс.
Каб кахання агонь не пагас –
У душы грае вальс.
Нам з табою ў тым танцы кружыць
Да канца нашых дзён.
Гэты вальс для ўлюбёных гучыць,
І гучыць толькі ён.

Дай руку мне сваю, калі ласка,
Працягні мне кахання руку.
Мы схаваемся ў травах і красках
Пакуль хвалі бунтуюць раку
Заблукаем у словах пяшчоты,
У абдымках духмянай расы,
Дзе ў суквеццях памятае цноты
Раскіданы твае валасы.

Прыпеў.
Зорны вецер даносіць да нас
Белы вальс, белы вальс, белы вальс...
Каб кахання агонь не пагас –
У душы грае вальс.
Мне з табою ў тым танцы кружыць
Да канца нашых дзён.
Гэты вальс для ўлюбёных гучыць,
І гучыць толькі ён.


Рецензии