Абыякавасць

Абыякавы час. Абыякавы лёс -
Абыякавасць губіць людзей.
Я свой верш напісаў, каб у думках ён рос,
І ў народныя вочы глядзеў.

Бо наступіць той дзень, што абудзіць жыццё
І ў душы заспявае вясна.
Абыякавасць дзён кінуць людзі ў касцёр,
Каб надзея ў агні прарасла.

І абудзіцца час новай песняй жыцця,
Што складзе мой народ для сябе:
Зноўку ўбачыць Айчына дарогі працяг
І спасцігне жыццё на сяўбе.
03.05.2015


Рецензии