Б юся, як рыба аб лёд
Сэнс у жыцці шукаю.
Раны не гоіць ёд -
Скура пад ім сухая.
Рвецца надзеі струна -
Лямпа ўначы не свеціць.
Думак плыве труна -
Плача, галосіць вецер.
Людзі баяцца сказаць,
Што яны сёння елі.
Шляху няма назад -
Хаты ў агні згарэлі.
Дзе тая мара надзей,
Дзе той абраз ахоўны,
Што ўвесь народ павядзе
Шляхам сваім духоўным?
Сонца асвеціць храм,
Дзе выжывала вера.
Знішчаны будзе хам -
Час яго дні адмераў.
Свидетельство о публикации №115050404004