Пчолы i трутнi
Камусьці вечны МАЙ.
На струнах ліры граюць пальцы -
Душа імкнецца ў рай.
Сягоння лозунг тых часінаў
Аджыў свае гады.
Уладзе трэба быдла, сіла -
Не трэба ёй сады,
Што зацвітуць ізноў у маі,
Нібыта ў першы раз.
Сады для тых, хто ўладу мае,
Перапісаў наш час.
Паціху сталі мы рабамі -
Нас рабавалі ўсе:
Хто час пад лозунгамі бавіў,
Хто ў наша крэсла сеў.
Сярод людзей ёсць пчолы й трутні,
Што ўмеюць гаварыць.
А вы на іх працуйце, дурні,
Пакуль агонь гарыць.
А як агню таго не стане -
Каму патрэбны вы?
А труцень той заўсёды ў стане
Качаць свае правы.
Бо труцень гэты мае грошы,
Што ў вас усіх украў.
Ён для такіх як сам - харошы -
Ён не для весніх спраў.
Ён жне і сее на паперы.
А людзі рвуць жывот:
Шукаюць праўды, волі, веры -
Ім затыкаюць рот.
Тых трутняў столькі развялося -
На пальцах не злічыць.
А што народ? -Ён у знямозе
Пакрыўджаны маўчыць.
Маўчанне гэта, брат, да часу:
Гукае дзень вясну,
Дзе пчолы ўсе збяруцца разам,
Пазбавяцца ад сну.
Свидетельство о публикации №115050208854