Надакучыла
Са шматдзённай мітусні,
Дзе фанфараў сціхлі гукі
І пагрузлі ўсе ў хлусні.
Надакучыла маўчанне,
Абыякавасць людзей.
Надакучыў той начальнік,
Што народнае крадзе.
Надакучыла сістэма,
Што знічтожыла душу.
Надакучыла і тэма,
Аб якой цяпер пішу.
Але веру, што калісьці
Ўзыйдзе сонца над зямлёй:
І вясна распусціць лісце
І забудзецца аб ёй.
Будзе зноў квітнець Айчына
Для народа, для людзей...
Будзе квеценню шыпшына
Пазіраць на новы дзень.
Свидетельство о публикации №115043007039