Прачынайся, народ!

Праклінаю ўсіх тых, хто прабраўся да ўлады
Той дарогай, дзе шляху народу няма.
Хто забойствы чыніў і ствараў штурматрады,
Каб дарога краіну да згубы вяла.

Зазірніце ў іх вочы -- там позірк шалёны:
Там ёсць "egо" адных і знявага другіх.
Яны мову знішчаюць жалезам калёным,
Б'юць зямлі патрыётаў каленам пад дых.

Перапісваюць вуліцы, назвы і даты
Тых мясцін, дзе калісьці Машэраў хадзіў,
Дзе ў баях за Айчыну ўставалі салдаты,
І ў атаку імчаліся ўсе, як адзін.

Прачынайся, народ! Падымайся, Айчына,
Супраць тых, хто гвалтуе і нішчыць цябе.
Паглядзі ў вочы ўсім, хто смяецца няшчыра
З твайго брата, што жылы ірве на сяўбе.

Выганяй іх, наетых, з катэджаў і вілаў -
Забірай іх палацы -- там грошы твае!
Падымай гэтых здрайцаў на коллях і вілах,
Покуль ёсць яшчэ вера і сілы стае. 


Рецензии