Шлях да безданi
Пагублялі паясы.
На мяжы, адхлання селі,
Дзе няма былой красы.
Там касар не косіць травы
І мянташкай не звініць --
Бераг -- левы... Бераг правы
Туманом накрыты спіць.
Перамены-пераправы
Перайначылі людзей:
Адракліся ад дзяржавы
І гісторыі падзей.
Быў народ -- цяпер маўчанне
Завязала людзям рот,
Бо прызначаны начальнік
Шлях пакажа да варот.
Падхалімаў любяць тыя,
Хто жадае кіраваць,
І з часінаў хан-Батыя
Грошы лёгкія збіраць.
Нішчым храмы, нішчым мову
І ў казну збіраем мзду,
Каб наш Мінск стары і новы
Пераехаў у Узду.
Пасяклі бары і пушчы.
Прадалі на Захад лес.
Засталося знішчыць, струшчыць
Наш народны інтарэс.
Прададуць усё да цэнта:
І падсунуць нам закон,
Што ў вадзе з бацылы гэтай
Можа вырасці дракон.
А вада - яна ж святая:
З ёй не варта жартаваць!
Яна памяць не вяртае
Тым, хто хоча час прадаць,
І набіць свае кішэні
За народнае дабро:
Дзе ўюны раней кішэлі -
Развялося шмат баброў.
Зубы ў іх растуць так хутка,
Што падточаць дрэвы ўсе
Каля рэчкі, дзе быў хутар,
Дзед сівы на выспе сеў,
І задумаўся аб вечным:
Як далей на свеце жыць,
Каб цяжар не гнуў нам плечы,
Хто разумны, адкажы?
...Прамаўчыць нямое поле,
Дзе таўром Чарнобыль сеў.
Прамаўчаць старая Поля,
Што ў падоле лёс трасе.
Бо даўно няма той веры,
Што яднала ўсіх людзей:
Тых, хто працай шчасце мераў --
Шлях да бездані вядзе.
Свидетельство о публикации №115043006154