Воля i час
Страчана вера ў святое.
Там, дзе калісьці квітнеў агарод -
Сёння квітнее нядоля.
Час абмяжоўвае думкі людзей -
Воля ў кайданы закута.
Лёсу дарога да цемры вядзе -
Змрок нашы душы ахутаў.
Птушкай узняцца да высяў хачу,
Каб абудзіць гучным спевам
Шлях да Айчыны, куды я імчу,
Каб не гублялася вера.
За ўсіх святых, што жылі на зямлі
Шчыраю песняй малюся,
Каб не засохлі надзей карані
Белай маёй Беларусі.
Ды ці пачуе закуты народ
Песню той птушкі высокай?
Людзі не хочуць працягваць свой род -
Думкі не мкнуць да аблокаў.
Свидетельство о публикации №115043005412