Бацькам выпускн ко школы
І птушкай пырхнулі з гнязда.
Бацькі аўтобус выглядалі:
- Ці не прыехала дачка?
-А што ж сынок? Ці ўладкаваўся?
Сталічны горад як прыняў?
Паўнюткі дом пустым здаваўся,
Трывогай сэрца данімаў.
У парадак складзены ўсе рэчы,
І сцішыўся магнітафон.
У цацак выгляд стаў старэчы,
- Чаму ж не звоніць тэлэфон?
Ах нашы дзеці, нашы дзеці!
У дзяцінства шляху больш няма...
Калі вы добранька жывеце -
Бацькоў не беліць сівізна.
Помні, дзіця, калі й бяда якая,
Альбо не хопіць добрых слоў -
Звані матулі, яна знае
Лякарства лепш за дактароў...
У маладость смялей ідзіце,
Дзе шмат загадак і абноў.
І па жыцці заўжды нясіце
Надзею, веру і любоў!
Чэрвень, 2010г.
Свидетельство о публикации №115042710810
Родных не белит седина.Прости,что ответила на русском.Стихотворение очень понравилось.
Палина Ивчик 28.04.2015 08:50 Заявить о нарушении