Рака жыцьця
Паміж радкоў разгублена чытаюць.
А ён, як дзень, сьпяшаецца на схіл
І ў цішыні таемнае вітае.
Віруюць уздоўж жыцьцёвае ракі
Мана й праўда, здрада ды сумленьне.
Не абмінаюць берагоў вякі,
Ім кожны лёс -- для вечнасьці насеньне.
Малюе ў сэрцы водгульле падзей
Сівую скруху ды любві дзяньніцу
І дзьмуць у ім заўжды вятры надзей
Ды толяць смагу прышласьці крыніцы.
Наканаваньня непралазны лес
Хавае ў лонях вузкую дарогу.
Шкада ня болю, варты толькі сэнс,
Што нездарма ўсё дзеецца пад Богам.
Мне б толькі кропляй плёскацца ў руцэ,
Чыесь вясёлкай стаць, хоць на імгненьне,
Каб, азірнуўшысь, дзякаваць рацэ
І чуць ў вадказ: "бывай, да пабачэньня..."
Свидетельство о публикации №115042600604