Про любовь и каханне

Кахаю я цябе,
Ну, а цябе- люблю!
Я мужа так з краінай
Падзяляю.
Не маю моцы памяняць
Жыццё сваё,
Таму і прызнаюся...

Сіндром стакгольмскі
Нада мной лунае,
У плечы моцна б'е
І паганяе...
Спрытней каб бегла,
Хуткасьць бо...
Малая

І я імкнуся,
Ад кнута
Ў тры пагібелі
Сагнуўшыся,
Бягу, бягу...
Пакуль не ведаю куды...
І спадзяюся

Што хопіць сіл
Дабегчы і дажыць
Пабачыць лёс другі...
Краіны роднай ,
Ваш, сябры
І свой таксама,
Асабісты )
 


Рецензии