Дзень вясеннi...
Дзень вясеннi, не дзiва,
Доўгi,нiбыта год.
Да змяркання садзiла
Сёння ты агарод.
Павячэраўшы, выйшла
У сад крыху адпачыць,
А ў садзе пад вiшняй
Смех шчаслiвы гучыць...
Ты ўспомнiла, мама,
Маладыя гады,
На спатканне таксама
прыбягала сюды.
Быў такi ж цiхi вечар,
Дружна вiшня цвiла,
Ды яшчэ весялейшай
Яна ў цвеце была.
Тонкi месяц прыгожа
Праплываў над зямлёй,
Рассыпаўся гарошак
Па сукенцы тваёй.
Паступова вас вечар
Абдаваў халадком
I юнак твае плечы
Пакрываў пiнжаком.
Водар кветак духмяны,
Чары ласкавых слоў...
-Позна ўжо мой каханы,
Ужо пара мне дамоў.
С плеч спаузае касынка-
Дзьмухауцы у валасах...
Крочыць мама- дзяўчынка-
Вочы засцiць сляза.
Свидетельство о публикации №115042504251
Владимир Гайдук 26.12.2016 13:16 Заявить о нарушении
Ольга Жогло 22.06.2017 16:20 Заявить о нарушении