Скажу, што кахаю, а ты сустракай!
На сэрцы мне лёгка, шаную удачу
Цябе не стае мне, цябе не хапае
І стукае сэрца і нават хварае,
І жыць без цябе я, адзін не умею
Як доўга не бачу, то нават хварэю
У дарозе, ці дома, заўжды я з табою,
У цябе закаханы, я сэрцам душою
Пяшчотнасць, адданасць, пачуццяў, аж бура
Мяне мучаць думкі, як бачу, што хмура
Паедзем на мора, янтар на ўзмор'е
Збяром, шчэ не зімне, на моры надвор'е
Прывабна і міла, мы скінем аковы
Шчабечаш, пяеш мне, на ўсе мы гатовы
Не смею я словы, твае прапусціть
Не смею тваё, шчабятанне спыніць
Хачу толькі слухаць, і слухаць цябе
Глядзець на румянец, і губы твае
Нічога на свеце, я ўжо не жадаю
Туман заслаў вочы і я прападаю
Усё што я маю, табе бы аддаў бы
Жыццё сваё нават, не пашкадаваў бы
Хачу як калісці, ўзяць за ладоні
Каб быць з табой вечна, і жыць у спакоі
Калі ў час судны, затрубяць мне трубы
Каліж час прымусіць, сказаць мне «бывай!»
Я ціха пакіну, вачэй цвет блакітны
Скажу, што кахаю, а ты «сустракай!»
Свидетельство о публикации №115042502949