1991 год
А сёння - кіламетраў не злічыць.
У вольным небе хмурацца аблокі -
Пярун свае заточвае мячы.
Ён хоча здрайцам паказаць дарогу:
Спаліць агнём, што ўкрадзена было
Ў людзей, хто верыў небу і Сварогу,
Дзе сонца дзён шчаслівае плыло.
Там волі дух кружляў над стольным Мінскам,
Там у паветры дыхала вясна,
І калыхала неба дзён калыску,
Дзе мова беларуская расла.
Яе з вясной мы весела гукалі
І верылі Айчыне, як сабе.
Але вясну тагды ў людзей укралі,
І сейбітаў забілі на сяўбе.
25.04 2015
Свидетельство о публикации №115042502937