Маiм дзецям
Сэрца майго палавінкі,
Дзеці-мае крывінкі,
Колькі начэй не даспала!
Пяшчоту сваю аддавала.
І зараз аб шчасці малюся,
На лепшае я спадзяюся
Для вас,мае любыя дзеці.
Ужо вы дарослымі сталі,
Шчасце кахання спазналі.
Імгненна так час пралятае,
Сівінкі на скроні кідае.
Але не аб чым не шкадую.
Люблю я і вельмі шаную
Вас, мае любыя дзеці.
Хачу,каб здаровымі былі,
Радзіму,як маці,любілі.
Каб кожны з вас быў Чалавекам,
Што стала галоўным спрадвеку.
Унукаў каб мне давяралі
І гора ніколі не зналі
Вы,мае любыя дзеці!
Свидетельство о публикации №115042510761
Цяпла вам уciм. Цяпла i цеплынi.
Владимир Шиманович 2 26.09.2016 10:38 Заявить о нарушении
Ирина Косенкова 26.09.2016 20:22 Заявить о нарушении