Праз паток часу

Праз патокі часу,
Скрозь халодныя сэрцы,
Нам застаюцца толькі ўспаміны,
Ды з надпісам бетонныя магілы.

Пустата адольвае душу,
Яна цвярдзее ад глухой адзіноты,
Хто б сарваў кайданы з шыі,
Дажывем да свабоды, вырастуць крылы.

Крывадушнасць душыла ў горле,
Бессань скрала сны,
Не хачу нават ведаць хто ты,
Шыпы парвалі сэрца да крыві.

Усміхайцеся, можа заўважаць,
Ламай сябе, калі хочаш, рві вены ў ночы,
Не крычы, ніхто не дапаможа,
Умыйся патокамі пунсовай ракі,
Цярпі, усміхайся, маўчы!


Рецензии