Юбилей Л. Р. Бычковай

О,як добра,што ты нарадзілася
У прыгожы і сонечны май!
У небе зорка твая засвяцілася,
Неабсяжным стаў твой небакрай!
   Ты да мэты ішла безупынна,
   Шчыравала адкрытай душой.
   Для цябе была любай Айчына.
   Працавала і ў холад,і ў зной.
Былі побач сынок і дачушка-
Дзеля іх ты гатова на бой!
Хоць прышла пара праўнукаў гушкаць-
Ды табе не прапісан пакой!
   Зіхаціш,як у небе маланка,
   Як марскі ты бушуеш прыбой,
   Ты-надзея,і ты -спадзяванка:
   Ганарымся ўсе мы табой!
І як добра,што ты нарадзілася!
І квітней так прыгожа,як май!
Жыць паболее каб надарылася!
Юбілей свой з усмешкай прымай!!!
    9 мая 2013 года


Рецензии