***

Хацеў я ў Вас вясною закахацца,
Пялёсткамі душы сваёй квітнець,
І ў той вясне з каханаю застацца,
Праменнем сонца з ёю жыць і днець.

Аднак вясну змяніла хутка лета --
Апала квецень мрояў у душы.
І поўню ў небе хтось змяніў на ветах,
Які ўначы з Венерай саграшыў.

Ізноў на зоркі ноччу пазіраю --
Шукаю Млечны Шлях дарогі той,
Дзе ветах свае ногі выцірае,
Аб восень, што завём мы залатой.

Каханню трэба час, а небу -- вечнасць,
Каб зразумець пачуццяў ягамосць,
Тых дзён, што раны нашыя залечаць
І выганяць з душы ўспамінаў злосць.


Рецензии