Тым, хто страц...
І на яве, і ў сне,
І вясной, і, тым болей, зімою.
Мне цябе не стае
І ў двары, і ў хляве,
Я не радуюсь больш сырадою.
Мне цябе не стае
У садзе і ў баразне,
Свежым ранкам і вячэрняй парою,
Мне цябе не стае
У хаце, у вёсцы ўсяе,
У цэлым свеце няма мне спакою.
Ты прыйдзі да мяне
На хвіліначку ў сне,
Я так прагну спаткання з табою,
Ты прыйдзі да мяне,
Мне цябе не стае -
Адагрэйся застылай душою.
09.07.2014г
Свидетельство о публикации №115042310357