Бог, дай нам...
Дзе каля хат мароз страляе,
Лед тоўстай коўдраю ляжыць,
А дроў для грубкi не хапае.
Бог, дай нам весну прамiнуць,
Дзе не прайсцi, адны паводкi,
З вадой да мораў пранясуць
Палёў змакрэўшых позiрк вадкi.
Бог, дай нам лета перайсцi,
Дзе сонца палiць, а не косiць.
Лён сiнiм не пачне цвiсцi
Пакуль не лягуць зранку росы.
Бог, дай нам восень супынiць,
Дзе дождж на полi толькi плача.
Што маем, з тым i будзем жыць -
Лёс, як жыццё, не перайначыць.
Сяргей Качанаў-Брандт, 23.04.2015
Свидетельство о публикации №115042310275