Гада...

Кастрычнік. Таксі з'едзе.
Плакаць яшчэ не ўмею
(але вучуся!)
Над смерцю,
смеццем
вішня квітнее
ружовая па прымусе
                вечнага красавіка.
Папа, а Ты надзьмуўся
што я пайшла па руках
горкіх тых думак?

Не, толькі любоў жывая!
(вішня квітнее і тым ужо
                памірае).
Так я баюся кожнага дотыку,
            кожнага ветрыку!
Чуеш? Усё гэта здрада.
Такая вось дыялектыка,
Гада...


Рецензии
Надзьмуўшы губы абрыкосам
між пальцам сьцісну костку з лёсам.
Няхай ляціць за марцыпанам.
Мамента з морам мне б, ды рана.

http://www.youtube.com/watch?v=XREAChoZw8o

http://www.youtube.com/watch?v=n8ECiz4NNd0

Иго Го   30.04.2015 07:23     Заявить о нарушении
Божа мой)))
Прачытала)) як жыць далей?))

Анастасия Котюргина   30.04.2015 08:25   Заявить о нарушении
костачка міма праляцела
http://www.stihi.ru/2015/04/30/2196
Не турбуйцеся надта

Иго Го   30.04.2015 08:32   Заявить о нарушении