На каникулы
(вершык для дзяцей)
На канікулы з матуляй
Унукі ездзяць да бабулі,
У вёсцы добра так улетку -
Грушы, яблыні і кветкі.
Зранку - пульхныя аладкі.
І прысмакі ўсе на градках -
Боб, цыбуля і салата,
Спеюць яблыкі за хатай.
Малаком парным тут пояць,
Бо кароў сваіх падояць -
Зробяць масла і тварог
І спякуць, як стог, пірог.
І не трэба бегаць ў краму,
Як у горадзе ўсе мамы.
У дарослых ёсць мапеды,
А ў дзяцей - веласіпеды.
Заапарк жа у двары.
Добра, што ні гавары -
Ходзяць пеўні, гусі, куры,
І свіння брыдзе панура.
Нават конь, і той тут ёсць,
Пра яго забылі штось,
А яшчэ - авечкі ў полі,
Усе свае, не клоны Долі.
І каза, завуць Маляўка,
Вельмі любіць есці траўку.
А яшчэ - кралі ў клетках.
Тут цікава ўлетку дзеткам.
І спакойна - ёсць сабака,
Усіх ахоўвае "за дзякуй"...
Вось такія вёска, хутар -
Не патрэбен і камп'ютар.
Фото интернет.
Свидетельство о публикации №115042204861