Думкi аб волi
Выбрацца на волю з той пятлі,
Што сцягнула шыю гэтак лоўка,
На павісла на плячы галоўка,
Нібы глечык на старым плятні.
Мой народ не мае права верыць.
У яго забралі права жыць.
Для людзей зачынены ўсе дзверы,
Бо для ўлады мы - нібыта зверы,
Што яе са свету хочуць зжыць.
Ах, як шмат сягоння развялося
Тых, хто свой народ завёў у зман,
Хто крычыць аб еднасці ў знямозе
Ў час, калі ўсё роднае звялося -
Апусцела вера, нібы збан.
Крыкнеш у яго - не будзе рэха
Цераз гай той птушкаю ляцець -
Адгукнецца, бы сабака, брэхам:
Хтосьці зверху зойдзецца ад смеху
І пятлю з вяроўчыны спляце.
Рэчаіснасць гэтая вядома
Ўсім, хто крочыў волю здабываць,
Хто сваёю думкаю свядомай
Ад дубінак пахіліўся долу -
Волі ў Беларусі не бываць...
21.04.2015
Свидетельство о публикации №115042109805