Бо Бог усё запiсвае у скрыжалi!
Што прапануе руку ў час самоты,
Яму даверся сэрцам, раскажы
Твае, няхай і цяжкія, турботы!
Калі хвіліна цягнецца, як год,
І ты ўначы ляжыш з ашклёным вокам,
Чакаючы каханага прыход,
А думкі недзе лётаюць далёка,
Ты не сумуй! Ты ўспомні зоркапад!
І вуснамі адчуй нектар спаткання.
І не жадай пражытага назад,
Што мо' пайшло ад нас без развітання.
Калі прачнецца ветрык раніцой
І пацалуе вусны водар поля,
Аддайся пачуццю, што вось ён, твой,
Бо жарсць кахання, то ад Бога воля!
Шануй пачуцці, як і сэрцы тых,
Што нам пачуцці тыя даравалі!
Хай на дабро жыве ў нас востры слых,
Бо Бог усё запісвае ў скрыжалі!
Свидетельство о публикации №115042109103