Дзiцяцi

Як зорачкі,вочкі,усмешка матулі.
Пяшчотныя рукі дзіця прыгарнулі.
У лобік цалуе бабуля з любоўю:
-Крывіначцы нашай дай,Божа, здароўя.

Дзядуля ўпотай слязінку здымае.
Мужчынку,унука ён зараз трымае!
На роднай зямлі чалавек нарадзіўся,
А ў небе ліхтарык яшчэ запаліўся.

Хай сэрца агеньчык людзей сагравае!
А зараз дзіцятка няхай спачывае...


Рецензии
Вы вельмі прыгожа пішаце на роднай мове, чытаю і душой адпачываю. Дзякуй

Рина Забелина   21.04.2015 21:10     Заявить о нарушении
Вялікі дзякуй за цеплыню і ветлівыя словы. Стараюся больш дасканала вывучыць беларускую мову,т.я. думаю на ёй,каб паказаць людзям яе мелодыю і прыгажосць.Будзем сябраваць.

Ирина Косенкова   21.04.2015 21:21   Заявить о нарушении