Супярэчнасць

Не хачу болей Вас кахаць.
Не магу і не буду болей.
Толькі б сілы хапіла сказаць,
Што кахаю Вас паміж волі.

Вашы вусны-палын і мёд.
Не стрымаць мне сваю абарону.
Вашы рукі-агонь і лёд.
Як мне вырвацца з іх палону?!

Вашы вочы,бы два віры,
Закружылі мяне,зацягнулі.
Так бушуе вясна на двары!
Не на доўга мы к ёй зазірнулі.

На два сэрцы адзін магніт,
І такі,што не адарвацца.
Навальніца ў душы грыміць.
Плакаць хочацца і смяяцца.

Першы гром быў даўным даўно.
Што цяпер? Я не разумею!
Пачуццё?Ды адкуль яно?!
Я змагацца з такім не ўмею.

Не хачу болей Вас кахаць.
Не магу і не буду болей.
Толькі сілы НЕ СТАНЕ сказаць:
Шчасця хопіць,кахання даволі.


Рецензии
Так проста i шчыра!) Мне падабаецца))

Анастасия Котюргина   29.04.2015 14:43     Заявить о нарушении
Мне ВЕЛЬМІ прыемна пазнаёміцца з яшчэ адным беларусамоўным аўтарам.Дзякуй, што зазірнулі! Прыходзьце яшчэ. З цеплынёй і павагай Ірына.

Ирина Косенкова   29.04.2015 21:37   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.