Маёй матулечцы

Сорак сем- нямнога,
Але і нямала.
Вось нешта Трывога
Ў госці заблукала.

Што згубіла ў ночы?
Ці каго шукае?
Зазірае ў вочы,
Цяжка ўздыхае.

Быццам,як сяброўка
За мной следам крочыць,
Пачынае зноўку
Галаву марочыць:

-Старасць ля парога.
А ты ўсё смяешся,
Скончыцца дарога,
І не аглянешся.

Не заплачу горка
Аб былым мінулым,
Гляну лепш на зорку,
Што мне падміргнула,

Унука пацалую-
Скарб цудоўны самы,
Потым прытулюся
Я да любай мамы.

Тая,як заўсёды,
Міла ўсміхнецца,
Адвядзе нягоды,
Супакоіць сэрца:

-Ты,дачушка,-цуд мой,
Зоўсім маладая!

-Я такою буду,
Покуль ты жывая,
МАЯ ЛЮБАЯ МАТУЛЕЧКА!


Рецензии
Душевное признание дорогому и самому родному человеку - матери. Понравилось! С уважением!

Александр Тарбаев   19.04.2015 18:50     Заявить о нарушении
Дзякуй за чулыя словы. Мне прыемна,што Вы заглянулі да мяне.З павагай Ірына К.

Ирина Косенкова   20.04.2015 20:33   Заявить о нарушении