Табе, мой любы муж

Давай паўзіраемся разам на зоркі,
Яны так таемна на небе гараць!
Палын пасылае нам водар свой горкі,
І ўжо салаўі пачынаюць спяваць.

Зусім не патрэбныя нам з табой словы
У гэтым палоне чароўных начэй.
Кахання ўсім зразумелая мова:
Адно толькі рукі і позірк вачэй,

Усіх пацалункаў мядовых імгненні,
Дрыготкая музыка СЭРЦАЎ ДВАІХ,
Усім навакольным жыццём захапленне,
Што зоркавым светам ахутала іх.


Рецензии
Сціпла неяк. Я б таксама быў супраць надрукавання падобнага, як і Герман.
Няўжо ж слоў не хапала?

Але добра ўжо што хоць нешта добрае ў мужчынскі бок атрымалася. Сур'ёзна.

Иго Го   05.05.2015 15:35     Заявить о нарушении
Прывітанне!ВЕЛЬМІ прыемна. што зазіраеце на маю старонку,"шчыкаеце" мяне,чытаеце водгукі. Думаю,што нечым мае вершы Вас чапляюць. І,мне здаецца,ведаю чым. А мужу слоў хапае, ён можа гэта падтвердзіць, тым больш,што мы разам з ім трыццаць гадоў, не так даўно вянчаліся.
Вялікі дзякуй за водгук,паважаны Ігар.Прывет "залатой антылопе"

Ирина Косенкова   05.05.2015 19:07   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 4 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.